У Менску ўлады абяцаюць разабрацца з незаконнымі паркоўкамі (фота)

26.12.2012, 09:08  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Сябар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Максім Гацак атрмаў адказ з ЖЭУ № 92 Менска на свой зварот з просьбай разабрацца з нелегальнымі паркоўкамі ў двары па вуліцы Ленінградская.

 

"На ваш зварот у ГП "ЖЭУ № 92 ЖРЭА Кастрычніцкага раёна г. Менска" паведамляем, што ў дадзены час для ліквідацыі парушэнняў правілаў паркоўкі на прыдомавай тэрыторыі каля Вашага дому закупаюцца бетонныя агародджы", - гаворыцца ў адказе.

 

У сваім звароце ў межах Рады народных дэпутатў БХД ён адзначаў, што ў двары па вуліцы Ленінградская, які знаходзіцца непасрэдна ля чыгуначнага вакзалу, склалася крытычная сітуацыя з паркоўкай аўтамабіляў. "Справа ў тым, што тут ходнікі каля жылых дамоў па адрасе Ленінградская 3 і 5 насуперак правілам дарожнага руху рэгулярна застаўляюцца аўтамабілямі людзей, якія прыязджаюць у цэнтр горада. У буднія дні на гэтым тратуары паркуецца ў шэраг да дзесяці (10!) розных аўто", - пісаў ён.


"Тым самым яны ствараюць нязручнасці для жыхароў названых дамоў і простых мінакоў, якія вымушаныя або праціскацца паміж аўтамабілямі і сценамі дома, або ісці па праезнай часткі. Асаблівыя нязручнасці прыпаркаваныя на тратуары машыны ствараюць для сем'яў з маленькімі дзецьмі і вазкамі, у якіх няма іншага выбару, акрамя як ісці па праезнай часткі, ствараючы тым самым небяспеку аварыйнай сітуацыі… Акрамя таго, з набліжэннем зімы, калі з дахаў дамоў пачне падаць снег і лёд, становіцца небяспечна хадзіць і ўпрытык са сценамі дамоў", - паведамляў ён.


Каб разабрацца з дадзенай сітуацыяй, сябар БХД прапанаваў усталяваць у двары ўздоўж тратуара клумбы, якія б перашкаджалі кіроўцам парушаць ПДР і паркавацца на ходніках. Пры гэтым ён адзначыў, што каля двух пад'ездаў жыхары ўжо ўсталявалі самастойна падобныя клумбы, што значна палепшыла сітуацыю з паркоўкай на ходніках у двары.

 

P.S. Фота парушэнняў правілаў паркоўкі зробленыя ў адзін дзень на працягу пяці хвілін

 

У Менску ўлады абяцаюць разабрацца з незаконнымі паркоўкамі (фота)У Менску ўлады абяцаюць разабрацца з незаконнымі паркоўкамі (фота)У Менску ўлады абяцаюць разабрацца з незаконнымі паркоўкамі (фота)У Менску ўлады абяцаюць разабрацца з незаконнымі паркоўкамі (фота)У Менску ўлады абяцаюць разабрацца з незаконнымі паркоўкамі (фота)У Менску ўлады абяцаюць разабрацца з незаконнымі паркоўкамі (фота)У Менску ўлады абяцаюць разабрацца з незаконнымі паркоўкамі (фота)У Менску ўлады абяцаюць разабрацца з незаконнымі паркоўкамі (фота)

Навіны па тэме