Абраны новы старшыня менскай гарадской арганізацыі БХД

14.01.2013, 12:47  |  БХД, Палітыка

12 студзеня адбыўся справаздачны сход Менскай гарадской арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", падчас якога былі ўзнагароджаныя актывісты і зацверджаны план дзейнасці на 2013 год.

 

Падчас сходу было таксама абранае новае кіраўніцтва менскай арганізацыі БХД: новы старшыня і рада ў складзе 15 чалавек. Новай старшынёй менскай БХД стала Галіна Каржанеўская.

 

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай, журналісткай. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 году. 

Навіны па тэме

Фото юзера Зміцер
Зміцер 14.01.2013
Мае віншаванні, Галіне! Плённай працы!