У Пружанскім раёне адзначылі 15о-годдзе пачатку паўстання Каліноўскага (фота)

01.02.2013, 09:17  |  Навіны » Грамадства

Увечары 31 студзеня, роўна праз 150 гадоў з таго дня, як у мястэчка Шарашова Пружанскага раёну ўвайшлі паўстанцы Каліноўскага, грамадскасць Пружаншчыны і Бярозаўшчыны ўшанавала памяць герояў.

 

На дарозе з Шарашова да вёскі Купічы, уздоўж якой у 1863 годзе царскія карнікі вешалі палонных каліноўцаў, былі расстаўленыя свечкі.

 

А ўвечары ў Пружанах адбылася вечарына з бардаўскім канцэртам Андрэя Мельнікава, дзе прысутнічала каля 50 чалавек.

 

Фота Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя

Навіны па тэме