Павал Севярынец: "Люблю Беларусь" по-русски

07.02.2013, 21:12  |  Навіны » БХД

У аўторак, 12 лютага, у 12.00 у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3, 39 адбудзецца прэзентацыя перакладу на расейскую мову кнігі Паўла Севярынца "Люблю Беларусь".

 

Пераклад энцыклапедыі з 200 феноменаў беларускай нацыянальнай ідэі зрабіў бацька пісьменніка і палітыка, паэт і журналіст Канстанцін Севярынец (вядомы таксама пад псеўданімам Кастусь Знарачан).

 

"Задача перакладу, - кажа Павал Севярынец, - адкрыць Расеі тую Беларусь, якой яна ва ўпор не заўважае. Глыбокую. Сусветна значную. Сутнасна хрысціянскую. Беларусь, якая тысячу гадоў ператварала саму Расею.

 

"Люблю Беларусь" по-русски прызначаная па-першае, для тых, хто не разумее беларускай мовы (і ў Расеі, і ў Беларусі); па-другое, для масквічоў і піцерцаў, якія ўпадабалі адпачываць у Беларусі, і, па-трэцяе, як падручнік-шпаргалка для ўдзельнікаў тэлевізійнага шоў "Я люблю Беларусь" :)".

 

Зазначым, што "Люблю Беларусь" вытрымала тры беларускамоўныя выданні.

 

Запрашаем на прэзентацыю.

Навіны па тэме