Слонім сустракае плакатам “Свабоду палітвязням!” (фота)

08 лютага 2013 16:14  |  Палітыка

Сёння сябры Слонімскай суполкі БХД правялі акцыю ў рамках кампаніі ў абарону палітвязняў. Пры самым уездзе ў Слонім з боку Баранавічаў па трасе Мінск — Баранавічы — Слонім — Ваўкавыск — Беласток сябры БХД  прымацавалі плакат з надпісам “Свабоду палітвязням!”.

 

Пакуль плакат з надпісам стаіць каля шашы і яго ніхто не здымае. Усе кіроўцы, якія едуць на захад ці ўсход, чытаюць і бачаць яго.

 

Слонім сустракае плакатам “Свабоду палітвязням!” (фота)

Болей навін