Віталь Рымашэўскі: нельга дапусціць закрыцця справаў зніклых палітыкаў

12 лютага 2013 13:51  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянскай Дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі 12 лютага ўзяў удзел у круглым стале па справе зніклых палітыкаў: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, а таксама Дзмітрыя Завадскага.

 

Ён адзначыў, што ў 2014 годзе ўлады могуць закрыць іх справы праз тэрмін даўнасці. “Важна для ўсіх палітычных сілаў і кожнага чалавека далучыцца да Хвалі салідарнасці з бацькамі зніклых і патрабаваць тэрміновага расследвання іх справаў. Важна данесці беларускай грамадскасці інфармацыю пра іх, нагадаць іх імёны”, – сказаў палітык.

 

Віталь Рымашэўскі таксама выказаў упэўненасць, што актывісты БХД як у Менску, так і ў рэгіёнах далучацца да акцыяў салідарнасці са зніклымі.

Болей навін