Зацверджаны фармат мерапрыемстваў да Дня Волі

15 лютага 2013 14:54  |  Палітыка

Беларуская апазіцыя 15 лютага зацвердзіла правядзенне шэсця і мітынгу, прымеркаванага да Дня Волі 25 сакавіка. Удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнікі Партыі БНФ, аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, Руху “За Свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускага Руху, руху салідарнасці “Разам”, мастацкага аб’яднання “Пагоня”.

 

Збор удзельнікаў запланаваны на 12:00 24 сакавіка на пляцоўцы насупраць галоўнага ўваходу ў Батанічны сад. Шэсце пройдзе затым па праспекце Незалежнасці да перакрыжавання з вуліцай Сурганава, а адтуль да парку Дружбы народаў, дзе адбудзецца мітынг. Асноўнымі тэмамі акцыі стануць абарона незалежнасці і патрабаванне свабоды палітвязням. Заяўку плануецца падаць на наступным тыдні. Заяўнікамі выступяць прадстаўнікі БНФ, АГП, БХД і Руху “За Свабоду”.

Акрамя таго, накіравана заяўка на арэнду Палаца культуры Мінскага трактарнага завода на правядзенне святочнага мерапрыемства 24 сакавіка з 17:00 да 21:00. У сваю чаргу мастак Мікола Купава абвясціў аб адкрыцці выставы 22 сакавіка ў сядзібе БНФ, прымеркаванай да Дня Волі.

Болей навін