Пасля звароту сябра БХД улады ўсталявалі бетонныя агароджы (фота)

15.02.2013, 13:21  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

ЖЭУ №92 ЖРЭА Кастрычніцкага раёну Менска выканала абяцанне прыняць меры для барацьбы з незаконнымі паркоўкамі ў двары па вуліцы Ленінградскай у Менску.

 

"У дадзены час для выпраўлення парушэнняў правілаў паркоўкі на прыдомавай тэрыторыі ля Вашага дому ўсталяваныя бетонныя агароджы", - гаворыцца ў адказе сябру аргкамітэту БХД Максіму Гацаку, які ў межах Рады нарродных дэпутатаў звяртаўся з адпаведным зваротам у ЖЭУ.

 

Зварот тычыўся парушэнняў правілаў паркоўкі на ходніках ля дамоў па адрасе Ленінградская 3 і 5. Пры гэтым, як адзначыў Максім Гацак, агароджы былі ўсталяваныя толькі ля дома па адрасе Ленінградская 5, на дом па адрасе Ленінградская 3 іх не хапіла, хаця нават у адказе напісана, што іх усталявалі ля дому, дзе жыве актывіст.

 

Пасля звароту сябра БХД улады ўсталявалі бетонныя агароджы (фота)

Навіны па тэме