Адбыўся ўстаноўчы з'езд Расійскай Партыі Дзесяці Запаведзяў

19.02.2013, 15:44  |  Навіны » Свет

17 лютага 2013 года адбыўся Устаноўчы з'езд палітычнай партыі Расійская партыя дзесяці запаведзяў.


Ва Ўстаноўчым з'ездзе прынялі ўдзел 134 дэлегаты ад 45 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.


З'езд прыняў Статут і Праграму партыі, выбраў кіруючы орган - Палітычную раду і Цэнтральную кантрольна-рэвізійную камісію. Старшынёй Палітычнай рады абраны доктар філасофскіх навук, прафесар Сяргей Мезенцаў. У склад Палітычнай рады ўвайшлі 19 прадстаўнікоў розных рэлігійных светапоглядаў, народаў і сфер народнай гаспадаркі, грамадскія дзеячы, прадпрымальнікі.


З'ездам была прынята Заява, у якой, у прыватнасці, сцвярджаецца, што ў Расіі ёсць будучыня - свабоднае і справядлівае грамадства, за пабудову якога будзе змагацца Расйіская партыя дзесяці запаведзяў.

Навіны па тэме