У Салігорску "Хвалю салідарнасці" сумясцілі з Днём роднай мовы

22.02.2013, 07:47  |  Навіны » Грамадства

У Салігорску мясцовыя актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і сябры Таварыства беларускай мовы 21 лютага разам адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы, а таксама далучыліся да "Хвалі салідарнасці".

 

У прыватнасці, яны правялі сумесны сход, падчас якога яны напісалі дыктоўку па "Лістах з-пад Шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага.

 

Таксама салігорскія дэмакраты зацвердзілі тры звароты ў органы ўлады: у гарсавет і гарвыканкам Салігорска – з просьбай спыніць вырубку лесу ў санітарнай зоне і перавесці ўказальнікі на беларускую мову, у гарвыканкам Салігорску і Палату прадстаўнікоў – павысіць статус беларускай мовы.

Навіны па тэме