24 лютага прэзэнтацыя новага альбому Андрэя Мельнікава “Зубы на далоні”

23 лютага 2013 10:50  |  Грамадства

У нядзелю 24 лютага адбудзецца прэзэнтацыя новага альбому легендарнага беларускага барда, сябра БХД Андрэя Мельнікава “Зубы на далоні”. Пачатак прэзэнтацыі ў 18-00 па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3.
“Зубы на далоні”– 21-шы аўдыёальбом Андрэя Мельнікава. Ён з’яўляецца пэўнай рэакцыяй на падзеі 19 снежня 2010 года, аднак дзеля большае вытрымкі спатрэбілася 3 гады, каб сфармаваць гэтую вэрсію альбому. Творы на вершы Мілаша, Міцкевіча, Караткевіча, а таксама ўласныя спевы барда будуць цікавыя як беларускай моладзі, так і сталым аматарам барда Андрэя Мельнікава.

Вось што кажа пра тэму і аўдыторыю альбома сам бард: “Пасьля пэўнага адбору ў гэтым альбоме засталося 25 зубоў-трэкаў, а 25 – гэта больш за малочны камплект, то бок, альбом, відавочна, не для Вечных Дзяцей Беларусі, а для больш дарослага яе соцыюма і пазасацыяльных элементаў. Слухачам даецца добрая магчымасць спалучыць свае стаматалагічныя веды з музычнымі ды паэтычнымі і падобна нашаму слаўнаму АМАПу вызначыць, ці засталіся ў сківіцах альбому зубы-трэкі мудрасці і глупства, ці маюцца ў іх прызнакі карыесу, стаматыту, пульпіту і парадантозу і ці варта слухаць іх скрыгатанне далей. Прыемнага дыягназтызавання!”

Болей навін