У Гародні затрыманні напярэдадні “Хвалі Салідарнасці”

12 сакавіка 2013 20:01  |  Галоўныя навіны

У Гародні 12 сакавіка людзьмі ў цывільным быў затрыманы сябар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргей Верамеенка.

 

Яго затрымалі каля офісу мясцовых хрысціянскіх дэмакратў, куды ён нёс улёткі для акцыі ў межах марафону “Хваля Салідарнасці”. Да яго падыйшлі двое ў цывільным, якія, не паказаўшы ніякіх дакументаў, назваліся супрацоўнікамі Ленінскага РАУС і пад пагрозай гвалту змусілі актывіста прайсці з сабой (як пазней высветлілася, імя аднаго з іх – Аляксандр Кілікін).

 

У РАУС усё ўлёткі пералічылі, пасля чаго зноў-такі без якіхсьці афіцыйных дазволаў людзі ў цывільным накіраваліся дадому да Сяргея Верамеенкі, дзе зрабілі ператрус у пошуках улётак. Са словаў міліцыянтаў, яму можа пагражаць суд за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

Болей навін