Гродна: Актывістцы БХД Галіне Котавай прысудзілі штраф за пікет

18 сакавіка 2013 14:34  |  Палітыка

Барцэвіч палічыла пенсіянерку вінаватай у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння – правядзенні несанкцыянаванага пікету ў Румлёўскім парку. Суддзя не ўзяла пад увагу ні тое, што Котава адразу спыніла правядзенне пікету, калі зразумела, што ён не дазволены, ні памер пенсіі жанчыны, якая складае толькі адзін мільён семсот тысяч у месяц.

Нагадаем, што 2 сакавіка гарадзенскія сябры БХД імкнуліся правесці пікет у падтрымку малога памежнага руху з краінамі-суседкамі. Заяўніца пікету пенсіянерка Галіна Котава памылкова зразумела, што пікет дазволілі правесці ў Румлёўскім парку. Калі акцыю збіраліся пачаць, з’явіліся людзі ў цывільным, якія пачалі здымаць прысутных у парку на відэа. Як сцвярджае старшыня БХД па Гарадзенскай вобласці Мікалай Баўсюк, гэтыя людзі не папярэдзілі афіцыйна, што пікет усё ж не дазволены. Калі гэта высветлілася, сябры БХД адразу разышліся, па-сутнасці пікет так і не пачаўся. Аднак, пазней на заяўніцу пікету Галіну Котаву быў складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.

Болей навін