Гомель: Абаронім правы дзяцей на здароўе (фота)

21 сакавіка 2013 11:25  |  Грамадства

Першасныя правы чалавека гэта правы дзіцяці на здароўе і жыццё. Нашая партыя БХД змагаецца за сямейныя каштоўнасці, у цэнтры гэтага пытання стаіць дзіцё. Паводле Евангелля адным з божых законаў з’яўляецца закон «не забі».  У 2012 годзе БХД ужо праводзіла кампанію за жыццё ненароджаных дзяцей.  Для таго каб людзі нараджалі  і гадавалі дзяцей патрэбнае лепшае медыцынскае забеспячэнне.  Насельніцтва Беларусі стала змяншаецца, расце колькасць хворых дзяцей. Асабліва недахопы ў лячэнні дзяцей заўважны ў Гомельскай вобласці, якая пацярпела ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Гомельская вобласць трымае лідарства ў дзіцячай смяротнасці ў Беларусі.

 

Як сябра БХД і жыхарка Навабеліцкага раёна Гомеля я лічу што  нашаму раёну  з колькасцю насельніцтва больш за 40 тысяч трэба мець сучасную дзіцячую паліклініку. Навабеліцкі раён гэта асобная частка горада Гомеля – Навабеліца — на левым беразе Сажа. Наяўная паліклінікі гэта маленькі пасляваенны будынак, пабудаваны для пашыву абутку дзе прыём вядзецца ў 6 кабінетах і былы маленькі дзіцячы сад, дзе прыём вядзецца ў 4 кабінетах і 3 працэдурныя кабінеты. Вузкія калідоры шчыльны натоўп дзяцей і бацькоў не дазваляюць прайсці да кабінетаў,  спрыяюць распаўсюджванню захворванняў.  Зараз у Навабеліцы будуецца 3 новых мікрараёна, якія засяляюцца  сем’ямі з малымі дзецьмі. Без будаўніцтва новай дзіцячай паліклінікі і значнага павялічэння колькасці лекараў і абсталявання не абыйсціся.

 

Навабеліцкі раён між тым мае 4 значныя высокадаходныя прадпрыемствы: лікёрагарэлачны завод. шпалерная фабрыка БЛЗ, Гомельскі мясакамбінат, завод па апрацоўцы алмазаў «Крышталь» і іншыя прадпрыемствы.  Куды ж ідуць іх прыбыткі? Рабочыя гэтых прадпрыемстваў, многія з якія тут і жывуць, даўно напрацавалі на паліклініку для сваіх дзяцей. 

 

Але мясцовыя людзі не кіруюць сваімі заробленымі грашамі.  У нашай краіне адсутнічае самакіраванне і дэмакратыя. Няма мясцовай улады, нашымі грашамі распараджаюцца главы адміністрацый і выканкамаў, непасрэдна прызначаныя Лукашэнкам ці ён сам.

 

Калі б Навабеліца мела дэмакратычнае самакіраванне, і адпаведна кіравала мясцовым бюджэтам, мне бы не прыйшлося збіраць подпісы навабеліцкіх бацькоў пад патрабаваннем будавання новай паліклінікі.

 

Таццяна Тоўсцік, г. Гомель

 

Гомель: Абаронім правы дзяцей на здароўе (фота)Гомель: Абаронім правы дзяцей на здароўе (фота)

Болей навін