Пасля калектыўнага звароту ў Слоніме атрымалася спыніць высечку леса (фота)

04.04.2013, 10:44  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Слоніме мясцовы каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Іван Бедка у межах кампаніі "Рада Народных Дэпутатаў" здолеў спыніць высечку лесу.

 

Паводле яго словаў, за спыненне лесу было сабрана каля 50 подпісаў жыхароў вуліцы, што межавала каля лесу. Усе гэтыя подпісы разам з калектыўным зваротам былі накіраваныя ў Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пр прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, адкуль зварот перанакіравалі ў Гарадзенскую абласную інспекцыю.

 

Іван Бедка адзначыў, што хаця Гарадзенская інспекцыя і прызнала высечку законнай, тым не менш яна паабяцала яе спыніць. Каардынатар БХД таксама адзначыў, што лес высякаўся пад дарагія катэджы.

 

Пасля калектыўнага звароту ў Слоніме атрымалася спыніць высечку леса (фота)Пасля калектыўнага звароту ў Слоніме атрымалася спыніць высечку леса (фота)Пасля калектыўнага звароту ў Слоніме атрымалася спыніць высечку леса (фота)Пасля калектыўнага звароту ў Слоніме атрымалася спыніць высечку леса (фота)

Навіны па тэме