Аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху" прыняў лагатып ЧШ і адказаў Партыі "Зялёныя"

12.04.2013, 12:10  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Менску 12 красавіка адбылося чарговае паседжанне аргкамітэту па правядзенні "Чарнобыльскага шляху", на якім быў разгледжаны шэраг пытанняў.

 

У прыватнасці, удзельнікі паседжання зацвердзілі лагатып акцыі, а таксама абмеркавалі заяву Беларускай партыі "Зялёныя".

 

"Аргкамітэт рады, што Беларуская Партыя "Зялёныя" заклікала сваіх прыхільнікаў прыходзіць на "Чарнобыльскі шлях". Што тычыцца агучаных прапаноў,  то мы заклікаем прадстаўнікоў партыі прыходзіць на паседжанні аргкамітэту і разам абмяркоўваць, як удасканаліць акцыю", - адзначыў адказны сакратар Беларускай Хрысціянсай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

 

Пры гэтым ён нагадаў, што БПЗ як і іншым партыям і арганізацыям было прапанавана далучыцца да аргкамітэту Чарнобыльскага шляху, але ніхто з "Зялёных" у паседжаннях аргкамітэту ўдзелу не браў.

 

Дзяніс Садоўскі таксама паведаміў, што бліжэйшымі мерапрыемствамі, прымеркаванымі да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, будуць круглыя сталы, якія пройдуць 19-20 красавіка пад назвай "Чарнобыль-Астравец. Эвалюцыя катастрофы". Запрашаем да ўдзелу.

 

 

Навіны па тэме