Дэлегацыя беларускіх партый правяла кансультацыі ў літоўскім Сейме

16.04.2013, 15:46  |  Навіны » Палітыка

У іх удзельнічалі кіраўнікі Аб'яднананай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ірына Вештард, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі і іншыя. Па словах Дзяніса Садоўскага, літоўскі бок быў прадстаўлены экс-прэм'ерам, лідарам фракцыі кансерватараў Андрюсам Кубілюсам, першым намеснікам спікера Сейма Пятрасам Аўштравічусам, былым кіраўніком Міністэрства замежных спраў Аўдронюсам Ажубалісам.

 

Дзяніс Садоўскі:

– Асноўным было пытанне пра карыстанне тымі магчымасцямі, якія адкрываюцца перад Беларуссю, у тым ліку ў рамках Усходняга партнёрства. Таксама мадэрнізацыя для Беларусі, звязаная з тым, што Літва ў хуткім часе, праз месяц, будзе старшынстваваць у Еўразвязе. І, безумоўна, літоўскі бок вельмі адчынены, каб беларусы максімальна скарысталіся гэтай магчымасцю, гэтым вакном, каб сапраўды гэта сітуацыя паспрыяла дэмакратызацыі Беларусі як мага больш.


Па словах Дзяніса Садоўскага, таксама абмяркоўваліся праблемы малога памежнага руху, магчымасцяў мадэрнізацыі памежнай інфраструктуры і шэраг іншых пытанняў. Наступны этап кансультацый у больш пашыраным складзе пройдзе ў Вільні 9 мая.

Крыніца: Радыё Рацыя

Навіны па тэме