Рашэнне Мінгарвыканкама аб правядзенні «Чарнобыльскага шляху» абвесцяць 19 красавіка

18.04.2013, 16:20  |  Навіны » Палітыка

Адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі паведаміў БелаПАН, што заяўнікаў правядзення традыцыйнай вулічнай акцыі "Чарнобыльскі шлях" запрасілі 19 красавіка ў Мінгарвыканкам.

 

"Відавочна, нам будзе агучана рашэнне мінскіх уладаў адносна пададзенай намі заяўкі на правядзенне шэсця і мітынгу", - сказаў ён.

 

Заяву, якая перададзена ў Мінгарвыканкам 8 красавіка, акрамя Садоўскага падпісалі прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Кавалгін, грамадскага аб'яднання "Экадом" Таццяна Новікава, Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч.

 

Заяўнікі просяць гарадскія ўлады дазволіць збор удзельнікаў акцыі 26 красавіка а 18.00 на пляцоўцы каля кінатэатра "Кастрычнік", потым шэсце па вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе плануецца мітынг. Акцыя павінна завяршыцца ускладаннем кветак да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. У заяўцы змешчана просьба вызваліць для ўдзельнікаў шэсця адну паласу праезнай часткі і забяспечыць магчымасць выкарыстання гукаўзмацняльнай апаратуры на мітынгу ў парку.

Навіны па тэме