У Пінску сабралі подпісы за рамонт вуліцы (фота)

16 мая 2013 09:34  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Пінску мясцовыя актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” у межах кампаніі Рада Народных Дэпутатаў сабралі каля 80 подпісаў за капітальны рамонт вуліцы Берасцейская. Подпісы накіраваныя ў Пінскі гарвыканкам.

 

Як паведаміў ініцыятар збору подпісаў, сябар аргкамітэту БХД Сяргей Сухаверхі, вуліца вельмі моцна пацярпела падчас зімы. Пасля адлігі дзіры на вуліцы спрабавалі неяк латаць, але выніку гэта не дало.

 

“Дзіркі латаюць, а вуліца як была разбураная, так такой і застаецца. У сувязі з гэтым мы патрабуем капітальнага рамонту”, – паведаміў Сяргей Сухаверхі, адзначыўшы, што гараджане ахвотна падпісваліся пад зваротам.

 

У Пінску сабралі подпісы за рамонт вуліцы (фота)У Пінску сабралі подпісы за рамонт вуліцы (фота)

Болей навін