У Магілёве актывісты МХД павіншавалі гараджанаў з Днём сям'і

17.05.2013, 09:27  |  Навіны » Грамадства

15 мая ў Магілёве актывісты аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” (МХД) правялі акцыю з нагоды Міжнароднага дня сям’і.

 

У цэнтры горада актывісты МХД раздалі жыхарам і гасцям горада як бацькам, так і іх дзецям улёткі з выявамі айчынных мультфільмаў з беларускамоўным перакладам іх назваў, а таксама віншаваннямі.

 

“Нашай мясцовай суполцы аргкамітэту прыйшла ідэя, - распавядае сябар аргкамітэта па стварэнні ГА “МХД” – што праз мультфільмы, якія глядзяць бацькі разам з дзецьмі, мы можам звярнуць іх увагу на каштоўнасць любові, дабрыні і міласэрнасці ў сем’ях. Тым больш, мы паспрабавалі перакласці назвы некаторых мультфільмаў з рускай мовы на беларускую, што вельмі станоўча ўспрымалася жыхарамі горада. Напрыклад, з «Крокодил Гена и Чебурашка» атрымалася “Кракадзіл Гена і Апахавэлак”, «Золушка» - «Папялушка» і г.д.»

 

 

Навіны па тэме