Бабуля Васьковіча два месяцы не атрымлівала лістоў ад унука

24 мая 2013 09:02  |  Галоўныя навіны

Бабуля палітвязня,сябра БХД Яўгена Васьковіча Тамара Ўладзіміраўна ўжо два месяцы не атрымлівала лістоў ад унука. Пра гэта яна паведаміла прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

 

Апошні ліст ад Яўгена яна атрымала 28 сакавіка, і больш лістоў не прыходзіла. Тамара Ўладзіміраўна таксама не ведае, ці даходзілі лісты каму іншаму. “Я ўжо не ведаю, што і думаць”, – адзначыла бабуля палітвязня.

 

Нагадаем, што з апошняга ліста сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці знаходжання ў зняволенні сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязня Яўгена Васьковіча. 

Болей навін