Закрыты суд над Андрэем Гайдуковым

12 чэрвеня 2013 07:50  |  Галоўныя навіны

Сення пачынаецца суд над палітвязнем Андрэем Гайдуковым.

 

Ен будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Пра гэта нядаўна паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

 

Пры гэтым ен адзначыў: «Я думаю, што пасля таго, як будзе абвешчана рашэнне суда, тыя людзі, якія яго абаранялі, апынуцца ў нязручным становішчы».

 

«Ен не паспеў здзейсніць злачынства, быў своечасова выяўлены, але гэта было, як мы кажам, класіка – усе было зроблена чыста», – заявіў кіраўнік КДБ.

 

Судзіць Андрэя Гайдукова будуць у Віцебскім абласным судзе. Актывіст апазіцыі быў этапаваны ў абласны цэнтр некалькі дзен таму. Яго сваякам адмовілі ў сустрэчы з ім.

 

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Праваабаронцы і актывісты апазіцыі лічаць гэтае абвінавачанне бязглуздым.

Болей навін