Там, дзе Вілія з Нарачанкай (фотарэпартаж)

18 чэрвеня 2013 10:52  |  БХД

Сябры нашай Мінскай арганізацыі у выходны дзень здзейснілі вандроўку на Вілейшчыну. Яны не толькі пабачылі цудоўныя краявіды рэчак Вілія і Нарачанка, але і зрабілі карысную справу: у вёсцы Камары прывялі ў парадак магілкі загінулых у апошнюю вайну.

 

Пра пакуты мясцовых жыхароў у тыя гады распавёў Занкевіч Якаў Васільевіч, якому ў канцы вайны было шэсць гадоў. Падчас блакады яго сям’я схавалася на востраве сярод балота. “Немцы прыйшлі так блізка, што мы чулі іх гаворку. Нас уратавала толькі тое, што яны былі без сабак. Каго з нашых пахапалі, хацелі знішчыць, але пасля перадумалі і адправілі ў Германію. У нас усе Занкевічы, — працягвае ён, — акрамя трох прымакоў.

 

З прыезджых была і партызанка Аляксандра Пятрова. Яе схапілі немцы, калі яна ішла на заданне. Ёй не было і дваццаці гадоў”. Трыццаць тры гады пражыў пахаваны пры вёсцы Занкевіч Андрэй Ільіч. Ён, ахвяруючы сабой, закрыў ад кулі малога сына. Яшчэ дзве магілкі безыменныя, адна з іх – брацкая.

 

Зыбкаю падвясною кладкай перайшла група на другі бок Нарачанкі, каб паглядзець старажытную царкву на былой сядзібе Агінскага. Гэтую кладку каторы раз рамантаваў жыхар вёскі Красніца Юрый Іванавіч. Ад людзей на яе шмат нараканняў, а ў Нарачанскага сельскага савета на рамонт як заўсёды не знаходзіцца сродкаў.

 

Там, дзе Вілія з Нарачанкай (фотарэпартаж)

 

Там, дзе Вілія з Нарачанкай (фотарэпартаж)

 

Там, дзе Вілія з Нарачанкай (фотарэпартаж)

 

Там, дзе Вілія з Нарачанкай (фотарэпартаж)

Болей навін