У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)

30 ліпеня 2013 14:26  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Бабруйску жыхары вуліц Інтэрнацыянальная і Чапаева ў Бабруйску ў межах кампаніі Рада Народных Дэпутатаў спрабуюць спыніць будоўлю, якая разгарнулася між жылымі дамамі па вуліцы Інтэрнацыянальная 72б, Чапаева 19 і прыватнымі хатамі.

 

Нагадаем, раней гэтая інфармацыя доўга замоўчвалася ўладамі. Зараз жа стала вядома, што на былой зялёнай пляцоўцы будзе пабудавана крама па продажы алкаголю. Паколькі гэтая крама можа паспрыяць паскоранай алкагалізацыі навакольнага насельніцтва, якое пражывае пераважна ў інтэрнатах, жыхары збіраюцца звярнуцца з калектыщным зваротам у Бабруйскі гарвыканкам з патрабваннем спыніць будаўніцтва крамы.

 

Таксама жыхары здолелі даведацца, што згодна з планам добраўпарадкавання гораду па суседству з алкагольнай крамай плануецца стварэнне сажалкі і парку. На думку жыхароў, падобнае суседства без належнай аховы можна спрычыніцца толькі да забруджвання сажалкі і навакольных тэрыторый, людзьмі якія будуць распіваць на беразе вадаёму алкаголь. У сувязі з гэтым яны збіраюцца звярнуцца да ўладаў з заклікам разгледзець магчымасць сталага патрулявання сажалкі, каб людзі не распівалі алкаголь.

 

Таксама жыхары дадзенага раёну вывучаюць у межах Рады Народных Дэпутаў, наколькі абгрунтаванае і бяспечнае знаходжанне ў адным з суседніх двароў газа-размеркавальнай станцыі фактычна пасярод дзіцячай пляцоўкі, хаця згодна з нарматывамі ніякія пабудовы не могуць знаходзіцца да яе бліжэй за 10 метраў. Вусны зварот у гаргаз адказу не даў.  

 

У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)У Бабруйску замест зялёнай пляцоўкі будзе алкагольная крама (фота)

Болей навін