У Слоніме актывісты БХД патрабуюць ачысціць ваду ад жалеза

07.08.2013, 09:33  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Слоніме актывіст аргкамітэту БХД Барыс Кучынскі у межах кампаніі "Рада народных дэпутатаў" звярнуўся з калектыўным зваротам у прэзідыум Слонімскага райсавета дэпутатаў і да Старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. У звароце выказваецца занепакоенасць станам рэалізацыі ў горадзе мерапрыемстваў у рамках “Праграмы па водазабеспячэнню і водаадвядзенню “Чыстая вада” на 2011-2015 гады ў Гродзенскай вобласці”.

 

"Мы неаднойчы звярталі ўвагу мясцовых улад на дрэнную якасць пітной вады з цэнтральнага водаправода, якая не адпавядае санітарным нормам Беларусі СанПіНа 10-124 РБ 99 па ўтрыманню жалеза. Мясцовые улады сваім рашеннем №259 ад 26.03.2004 за подпісам старшыні вынкама М.Б.Касцюк і Упраўляюшай справамі выканкама Е.Н.Мачаліна узаконілі падачу вады ў вадаправодную сетку горада па факту ня больш 1,50 мг/дм, хаця згодна пункта 3.6 СанПіНа 10-124 РБ 99 “Пітная вада“ колькасць жалеза ў ваде павінна быць ня больш 0,3 мг/дм. Такі падыход і рашэнне супярэчыць праграме дэмаграфічнай бяспекі Слонімскага раёна і дрэнна ўплывае на стан здароўя жыхыроў г. Слоніма, у першую чаргу нашых дзяцей", - гаворыцца ў звароце.

 

Дзеля вырашэння дадзенега пытання аўтары звароты прапануюць:

 

1. Выдзеліць дадатковае фінансаванне з бюджэта Слонімскага раёна на 2014 на рэалізацыю мерапрыемстваў у Слоніме па праграме водазабеспячэння і водаадвядзення “Чыстая вада” на 2011-2015 гады ў Гродзенскай вобласці дзеля забеспячэнне адпаведнасці ўтрымання жалеза ў цэнтральным водаправодзе г. Слонім нарматывам СанПіН 10-124 РБ 99 “Пітная вада“.

 

2. Пісьмова паведаміць аб прынятым уладамі рашэнні з указаннем яго сапраўдных матываў.

 

3. Арганізаваць сустрэчу афіцыйных прадстаўнікоў гарвыканкама і Слоніскага райсавета дэпутатаў у адпаведнасці з п. 2 ст. 22 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” і паведаміць аб стане рэалізацыі праграмы “Чыстая вада” ў горадзе і прапановы гараджанаў у рамках ініцыятывы па прыняцці рашэнняў Саветам.

Навіны па тэме