БХД пачынае збор подпісаў за ксяндза Лазара каля касцёлаў

14.08.2013, 10:24  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" пачынае збор подпісаў за вызваленне ксяндза Уладзіслава Лазара, арыштаванага КДБ, каля касцёлаў.

 

Кампанія будзе праводзіцца да таго часу, пакуль ксяндза не вызваляць, ва ўсіх дыяцэзіях.

 

Актывісты заклікаюць беларускіх каталікоў далучацца: спампаваць і раздрукаваць зварот можна тут: zvarot-ks-lazar.doc [46,5 Kb]

 

"Пасля судовых працэсаў у сталінскім духу і справы Андрэя Гайдукова мы не верым у "шпіёнскія абвінавачванні", - гаворыцца ў адмысловым звароце хрысціянскіх дэмакратаў. – Калі не выявіць салідарнасць, дык заўтра на месцы ксяндза Лазара можа апынуцца кожны з нас".

 

Запоўненыя аркушы просім дасылаць на адрас 220123, г. Мінск, а/с 324 Садоўскаму Дзянісу Вадзімавічу або перадаваць каардынатару, з якім можна скантактавацца па тэлефоне +37529 7534337.

Навіны па тэме