Дэлегацыя БХД наведала партнёраў у Нарвегіі (фота)

14 жніўня 2013 12:00  |  Палітыка

Дэлегацыя БХД у складзе Галіны Каржанеўскай, старшыні Менскай гарадской арганізацыі, Івана Бедкі, старшыні Слонімскай гарадской арганізацыі, Яўгена Дудкіна, каардынатара МХД па Магілеўскай вобласці, наведала Нарвегію на пачатку кампаніі парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца 9 верасня бягучага году.


Хрысціянска-дэмакратычная партыя Нарвегіі (KrF) дала старт парламенцкай агітацыйнай кампаніі 10 жніўня 2013 года ў мястэчку Арэндаль на поўдні Нарвегіі. Прадстаўнікі БХД мелі магчымасць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах і даведацца пра разнастайныя выбарчыя тэхналогіі. Прадстаўленне партыі і яе кандыдатаў на будучых выбарах ператварылася ў сапраўднае свята дэмакратыі. 
KrF выступае за абарону чалавечай годнасці ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага жыцця, ахову і падтрымку сямей, адказнае гаспадаранне і міжнародную салідарнасць.
Дэлегацыя БХД таксама наведала Ставангер і мела сустрэчы з кандыдатамі на парламенцкія выбары ад рэгіёну Рагаланд і дзейснымі дэпутатамі рэгіянальнай рады Рагаланду.
БХД зычыць сваёй сястрынскай партыі паспяховай выбарчай кампаніі і уваходу ў склад будучага ўраду Нарвегіі!
Дэлегацыя БХД наведала партнёраў у Нарвегіі (фота)Дэлегацыя БХД наведала партнёраў у Нарвегіі (фота)Дэлегацыя БХД наведала партнёраў у Нарвегіі (фота)

Болей навін