Вызвалення ксяндза Лазара патрабуюць больш за 2 тыс. чалавек

20.08.2013, 12:58  |  Навіны » Палітыка

Пад петыцыяй Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за тэрміновае вызваленне з СІЗА КДБ ксяндза Уладзіслава Лазара падпісаліся ўжо больш за 2 тыс. чалавек – 2287 чалавек на 14:00 20 жніўня. Петыцыя адрасаваная ў КДБ і Генпракуратуру Беларусі.

 

"У СІЗА КДБ больш за два месяцы знаходзіцца каталіцкі святар, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслаў Лазар. У чым яго вінавацяць незразумела, бо увесь гэты час, нягледзячы на патрабаванні грамадства і ажыятаж у СМІ, КДБ настойліва захоўвае маўчанне па дадзенай справе. 



Мы лічым, што арышт святара з'яўляецца спробай шантажу Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі і запужвання беларускага грамадства. У сувязі з гэтым мы патрабуем неадкладнага вызвалення ксяндза Уладзіслава Лазара", - гаворыцца ў звароце.

 

Нагадаем, што петыцыя была створаная 1 жніўня. Тыдзень таму, 13 жніўня, калі пад зваротам падпісаліся больш за 1 тыс. чалавек, ён быў перасланы ў КДБ і Генпракуратуру, адказу з якіх пакуль не паступіла. Неабыякавыя ж грамадзяне працягваюць актыўна падпісвацца пад петыцыяй. 

Навіны па тэме