Сябры Рады беларускай інтэлігенцыі падпісалі хадайнцітвы за вызваленне ксяндза Лазара

23.08.2013, 10:03  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Сямёра сяброў Рады беларускай інтэлігенцыі падпісалі хадайніцтвы абасабістым паручальніцтве за вызваленне ксяндза Уладзіслава Лазара, які з 31 траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў Аляксей Шэін, каардынатар ініцыятывы "Хрысціянскі рух", якая і была ініцыятарам хадайніцтваў.


 

Хадайніцтвы падпісалі: паэт Анатоль Вярцінскі, былая тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка, перакладчык Лявон Баршчэўскі, дырэктар Коласаўскага ліцэю Уладзімір Колас, генерал Валерый Фралоў, галоўны рэдактар газеты "Новы час” Аляксей Кароль, журналіст Анатоль Гуляеў.


 

23 жніўня паручальніцтвы будуць перададзеныя ў КДБ. Прыводзім тэкст паручальніцтва:


 

ХАДАЙНІЦТВА


(у парадку, прадугледжаным артыкулам 121 КПК)


 

Я, __________________________________________________________________, у адпаведнасці з артыкулам 121 КПК Рэспублікі Беларусь прымаю на сябе пісьмовае абавязальніцтва аб тым, што Лазар Уладзімір Міхайлавіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу і суду, не будзе процідзейнічаць расследванню справы ці разгляду яе судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю.

 

 

Прашу азнаёміць Лазара У. М. з дадзеным хадайніцтвам і, у выпадку атрымання ад яго згоды на маё паручальніцтва, гатовы даць падпіску аб асабістым паручальніцтве ў адпаведнасці з законам. Аб адказнасці пры здзяйсненні Лазарам У.М. дзеянняў, для прадухілення якіх прыменена асабістае паручальніцтва, прадугледжанае ч. 4 артыкула 121 КПК, мне вядома.


 

Пры вырашэнні дадзенага пытання прашу ўлічыць характар падазрэнняў (ці абвінавачанняў), высунутых супраць Лазара У. М., асобу падазраванага, яго ўзрост, стан здароўя, род заняткаў, тое, што ён мае сталае месца жыхарства, а таксама тое, што адсутнічаюць дадзеныя аб тым, што ён можа схавацца ад органаў крымінальнага пераследу ці суду, супрацьдзейнічаць папярэдняму расследванню крымінальнай справы ці разгляду яе ў судзе.

 

Аб прынятым рашэнні прашу паведаміць мне ва ўстаноўленым парадку.

Навіны па тэме