Сёння ў Еўропе Дзень памяці ахвяр таталітарызму, у Касцёле – ксяндза-пакутніка Уладзіслава

23.08.2013, 12:13  |  Навіны » Грамадства

У Еўропе 23 жніўня чацвёрты год запар адзначаецца Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. Ён быў усталяваны Еўрапарламентам 2 красавіка 2009 года ў памяць аб пакце Молатава-Рыбентропа паміж СССР і Нямеччынай, у выніку якога мільёны жыхароў Усходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусі, сталі ахвярамі таталітарных рэжымаў.
 
У гэты ж дзень Каталіцкі Касцёл адзначае памяць пакутніка за веру, бласлаўлёнага ксяндза Уладзіслава Фіндыша, лёс якога ў пэўнай ступені нагадвае лёс беларускага ксяндза, яго цёзкі Уладзіслава Лазара, які з 31 траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
 
Ксёндз Уладзіслаў Фіндыш (1907-1964) пераследваўся ў 1944-1945 гадах нямецкімі ўладамі, затым – камуністычнымі ўладамі паваеннай Польшчы. Неаднаразова быў зняволены ў замку ў Жэшуве. У 1963 годзе ён быў асуджаны за сваю актыўную пастырскую дзейнасць да 2,5 гадоў зняволення. Спачатку быў зняволены ў Жэшуве, затым – у Кракаве. 29 лютага 1964 годзе яго, знясіленага катаваннямі вызвалілі па стане здароўя, а менш чым праз паўгады ён памёр.

Навіны па тэме