Фермер Міхась Новік: улады змагаюцца не з АЧС, а з прыватнымі гаспадаркамі

23.08.2013, 14:50  |  Навіны » Грамадства

Пасля выступу Аляксандра Лукашэнкі складваецца ўражанне, што ўлады і ветэрынары быццам бы змагаюцца з афрыканскай чумой свінняў. У рэчаіснасці ж усё выглядае так, што улады вядуць барацьбу з прыватнымі гаспадаркамі, пры чым шляхам запужвання і падману. У гэты ж час буйныя свінакомплексы стаяць некранутыя.


Такое меркаванне прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі выказаў фермер з Пружанскага раёну, адзін з кіраўнікоў Грамадскай каардынацыйнай рады па ліквідацыі АЧС Міхась Новік. Ён таксама заявіў, што людзі абураюцца нізкімі коштамі, якія дзяржава выплочвае за забітых жывёлаў.


Паводле яго словаў, людзі хочуць ведаць план уладаў па барацьбе з АЧС, а таксама, хто даў указанне знішчаць свінняў з мэтай прафілактыкі і наколькі гэтае ўказанне законнае. "Людзі, хочуць ведаць, на якіх падставах знішчаліся свінні ў вёсках Ніжняе Чэрніхава, Паланечца Баранавіцкага раёну, Кабакі Бярозаўскага", - адзначыў Міхась Новік.


"Таксама варта расфармаваць Дэпартамент ветэрынарнага кантролю, бо гэта абсалютна несамастойная арганізацыя, якая па сутнасці не адказвае на ніводзін са зваротаў", - падкрэсліў фермер.

Навіны па тэме

Фото юзера сяргей
сяргей 23.08.2013
Фота не Михася Новика.