У сацыяльных сетках створаныя суполкі ў абароны сямейных каштоўнасцяў

29.08.2013, 14:40  |  Галоўныя навіны, Грамадства

21 верасня ў Менску з ініцыятывы грамадскіх арганізацый па бласлаўленні кіраўніцтва Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў адбудзецца "Марш у абарону жыцця і сям'і". Ён пачнецца літургіяй у Свята-Духавым праваслаўным кафедральным саборы і ў архікатэдральным каталіцкім саборы Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

Затым калоны ўдзельнікаў збяруцца ў раёне гарадской ратушы і пройдуць да стэлы "Менск - горад-герой". Пачатак руху запланаваны на 11:00. Урачыстая праграма завяршэння Марша пачнецца а 12:30.


Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае беларускіх вернікаў і ўсіх неабыякавых грамадзян далучыцца да "Маршу ў абарону жыцця і сям'і", а таксама падтрымаць кампанію БХД "За сямейныя каштоўнасці", якая накіраваная на абарону сям'і, жыцця, прапаганду здаровага ладу жыцця, абарону грамадства ад наркаманіі і алкагалізму.


БХД таксама заклікае інтэрнэт-карыстальнікаў далучацца да суполак у сацыяльных сетках, прысвечаных правядзенню Маршу і абароне сямейных каштоўнасцяў, а таксама папулярызаваць гэтыя суполкі і ідэі сярод знаёмых: http://vk.com/event57153026 (афіцыйная суполка арганізатараў Маршу) і https://www.facebook.com/groups/abarona/ (суполка кампаніі БХД "У абарону жыцця").


Спадзяемся, што Марш 21 верасня стане пачаткам масавага руху за традыцыйныя каштоўнасці ў Беларусі.

Навіны па тэме