Жыхары Пружанаў будуць вырашаць лёс алкагольнай крамы на сходзе

02.09.2013, 16:04  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Пружанах у чацвер, 5 верасня, у вялікай залі райвыканкама адбудзецца сход, на якім плануецца абмеркаваць далейшы лёс алкагольнай крамы "SклаД" РУП "Белалко", што адчынілася напярэдадні новага навучальнага году насупраць мясцовай школы.

 

Пра гэта мясцоваму грамадскаму актывісту Сяргею Сямёнаву па тэлефоне паведамілі 2 верасня прадстаўнікі райвыканкаму. Разгляд справы на сходзе стаў вынікам калектыўнага звароту, які напачатку мінулага тыдню быў скіраваны ў Пружанскі райвыканкам, Палату прадстаўнікоў, Берасцейскую абласную пракуратуру і газету "Раённыя будні". Пад зваротам падпісаліся 75 жыхароў Пружанаў.

 

Сяргей Сямёнаў спадзяецца, што на сходзе будзе прынятае рашэнне аб закрыцці алкагольнай крамы насупраць школы, але, адзначае ён, наўрадці ўсё залежыць ад пружанскіх уладаў. 

 

Неабыякавыя жыхары Пружанаў на сход, які адбудзецца ў чацвер, 5 верасня, а 14-й гадзіне.

Навіны па тэме