Заява аргкамітэту БХД. Абвінавачванне ксяндза Лазара і забарона Маршу ў абарону жыцця – свядомы ўдар па хрысціянстве

13.09.2013, 08:38  |  Галоўныя навіны, Палітыка

 

12 верасня кіруючы рэжым выставіў абвінавачванне ў "здрадзе дзяржаве" арыштаванаму ксяндзу Уладзіславу Лазару; у гэты ж дзень стала вядома, што ўлады не дазволілі "Марш у абарону жыцця", папярэдне ўзгоднены і дабраславёны іерархамі Беларускай Праваслаўнай Царквы і беларускага Касцёлу.
 
БХД бачыць у гэтым мэтанакіраваны ўдар па хрысціянскіх супольнасцях: пракамуністычным рэжымам Царква ўспрымаецца як чужая сіла, як пагроза.
 
Мы добра ведаем кошт "абвінавачванняў", якія штампуюцца ва ўстанове на вуліцы Камсамольскай, і не даем ніякай веры ані "следству", ані працэсам у духу сталінскіх часоў. Мы разам з больш як 5 тысячамі грамадзян Беларусі патрабуем неадкладнага вызвалення ксяндза Лазара.
 
Забаронай "Маршу ў абарону жыцця" рэжым чарговы раз парушае права на свабоду сумлення і свабоду сходаў у краіне. Гэта факт яшчэ раз падцвярджае, што   рэжым праводзіць мэтанакіраваную рэпрэсіўную палітыку ў дачыненні да хрысціянскіх цэркваў. 
 
БХД заклікае хрысціянскія цэрквы Беларусі дамагацца вызвалення ксяндза Лазара і супольна разгортваць шырокую нацыянальную кампанію ў абарону хрысціянства і хрысціян краіны ад рэпрэсій з боку кіруючага рэжыму.   
 
Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

 

Навіны па тэме