Дэлегацыя БХД падтрымала нарвежскіх партнёраў падчас парламенцкіх выбараў

13.09.2013, 10:07  |  Свет, Палітыка

Дэлегацыя аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў складзе каардынатара Гарадзенскай абласной арганізацыі Мікалая Баўсюка, прэс-сакратара Максіма Гацака, менскай актывісткі Наталлі Маразевіч і іншых наведала сваіх нарвежскіх партнёраў з Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (KrF) падчас парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 9 верасня.

 

Прадстаўнікі БХД мелі магчымасць прыняць удзел у разнастайных выбарчых мерапрыемствах, дэбатах і пікетах, даведацца пра разнастайныя выбарчыя тэхналогіі, бліжэй азнаёміцца з выбарчай сістэмай Нарвегіі, правіламі падліку галасоў і гэтак далей. Дэлегацыя БХД таксама мела сустрэчы з кандыдатамі на парламенцкія выбары ад рэгіёну Рагаланд, прымала ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных заканчэнню парламенцкай кампаніі і падвядзенню вынікаў выбараў.

 

Па выніках выбараў KrF, якая выступае за абарону чалавечай годнасці ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага жыцця, ахову і падтрымку сямей, адказнае гаспадаранне і міжнародную салідарнасць, атрымала 10 дэпутацкіх месцаў у нарвежскім парламенце і, хутчэй за ўсё, увойдзе ў кіруючую права-цэнтрысцкую кааліцыю, што мае прыйсці на змену сацыялістычнаму ўраду.

 


БХД зычыць сваёй сястрынскай партыі поспехаў у дзейнасці і ўваходу ў склад будучага ўраду Нарвегіі!

 

 

Дэлегацыя БХД падтрымала нарвежскіх партнёраў падчас парламенцкіх выбараў




Навіны па тэме