БХД віншуе Хрысціянска-сацыяльны саюз з перамогай на выбарах у Баварыі

16.09.2013, 15:35  |  Навіны » Свет

Бліжэйшы паплечнік партыі Ангелы Меркель Хрысціянска-сацыяльны саюз на чале з Хорстам Зеехоферам атрымаў перамогу на выбарах у ландтаг Баварыі. Ён можа атрымаць больш за 100 мандатаў у 180-мясцовым ландтаге, а таксама магчымасць самастойна сфармаваць урад Баварыі.
 
Сацыял-дэмакратычная партыя набрала 21%. Іх саюзнікі з партыі "зялёных" атрымалі 8,5% галасоў выбаршчыкаў.

На выбарах 2008 году партыя ХСС набрала 43,4% і была вымушана стварыць кааліцыю са Свабоднай дэмакратычнай партыяй Нямеччыны, перадае EuroNews.

Настроі выбаршчыкаў у Баварыі адрозніваюцца ад пераваг жыхароў астатніх зямель, але эксперты ўсё ж дапускаюць, што поспех кансерватараў у мінулую нядзелю сур'ёзна павысіць шанцы партыі Меркель на выбарах у парламент.
 
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе сваіх паплечнікаў з ХСС з гэтай перамогай і жадае поспеху кааліцыі ХДС/ХСС на парламенцкіх выбарах у краіне, што пройдуць 22 верасня.

Навіны па тэме