У вёсцы пад Менскам улады распрадалі дзіцячую пляцоўку (фота)

19 верасня 2013 18:18  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Менскім раёне ў
вёсцы Валяр’янава мясцовыя жыхары добраўпарадкавалі пустку і зрабілі на ёй дзіцячую
пляцоўку, але ўлады знішчылі яе, прадаўшы ўчастак будаўнічым фірмам.

Пустка у вёсцы
Валяр’янава доўгі час зарастала бур’яном і была месцам для скідвання снегу ў
зімовы час, пакуль жыхары навакольных дамоў не вырашылі яе акультурыць.
Спачатку, скасіўшы на пустцы хмызнякі і пустазелле, яны высадзілі на ўчастку
каля 70 маладых дрэваў, а затым звярнуліся ў Менскі райвыканкам і Бараўлянскі
сельсавет з просьбай дазволіць стварыць на гэтым месцы дзіцячую пляцоўку за
ўласны кошт. Улетку 2008 года дазвол быў атрыманы, і дзіцячая пляцоўка была
пабудаваная.

Аднак неўзабаве
на месцы дзіцячай пляцоўцы фірмы ПТВУП “Седат” і ЗАТ
“Вольна” распачалі будаўніцтва гандлёвага аб’екту і аўтамабільнай
стаянкі. Пры гэтым сама дзіцячая пляцоўка была дэмантаваная, пабудаваныя
жыхарамі арэлі і іншыя прылады зламаныя і раскіданыя, а роварная дарожка была
перакрытая будаўнічым плотам. На звароты грамадзян ў органы мясцовай ўлады
прыходзяць адпіскі пра тое, што будаўніцтва вядзецца законна, як і руйнаваннне
пляцоўкі. Пры гэтым сродкі і высілкі жыхароў Валяр’янава, якія пайшлі на стварэнне
дазволенай уладамі пляцоўкі, ні кім не ўлічваюцца і па-просту ігнаруюцца.

“Мясцовая
ўлада паводзіць сябе цалкам бесцырымонна ў дачыненні да жыхароў вёскі. Раздае і
распрадае землі, а з меркаваннямі вяскоўцаў, якія прысвяцілі свой і сродкі
гэтай пляцоўцы, абсалютна не лічыцца”, – адзначыў сустаршыня БХД Георгі
Дзмітрук.

Болей навін