БХД распачала кампанію па ўпарадкаванні тэрыторыі Курапатаў (відэа)

20.09.2013, 13:22  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Грамадства, Відэа на сайце

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя з 17 верасня распачала кампанію па ўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Курапаты.

 

Актывісты БХД супольнай талакой прыбралі ад смецця частку тэрыторыі мемарыялу, усталявалі больш за 20 крыжоў, на месцы тых, што згнілі і разбурыліся, а таксама на месцах, дзе навакольныя жыхары ладзяць свой адпачынак, распіваюць алкаголь і раскідваюць смецце на месцы масавых пахаванняў.

 

Але тэрыторыя комплексу даволі вялікая і вельмі забруджаная, на ёй шмат месцаў, дзе людзі раскідваюць смецце, п'юць алкаголь, распальваюць вогнішчы і гэтак далей. І гэтае апаганьванне памяці дзясяткаў тысячаў бязвінна забітых неабходна і важна спыніць. Сітуацыя патрабуе неадкладнага вырашэння.

 

Заклікаем усіх, хто хоча далучыцца да ўпарадкавання мемарыялу, далучыцца да кампаніі па тэлефоне 8029 1673435.


 

Навіны па тэме