БХД віншуе ХДС/ХСС з упэўненай перамогай на выбарах!

23.09.2013, 10:51  |  Галоўныя навіны, Свет

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя віншуе сваіх партнёраў з блоку Хрысціянска-Дэмакратычны Саюз/Хрысціянска-Сацыяльны Саюз і яго лідара Ангелу Меркель з упэўненай перамогай на парламенцкіх выбарах у нямецкі Бундэстаг.

 

Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў выбараў у бундэстаг, якія прайшлі ў Нямеччыне ў нядзелю, 22 верасня, больш за ўсё галасоў выбаршчыкаў атрымаў блок Хрысціянска -дэмакратычнага саюза (ХДС) і Хрысціянска - сацыяльнага саюза (ХСС). За партыю канцлера Ангелы Меркель прагаласавалі 41,5% выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у выбарах. Гэта найлепшы вынік ХДС/ХСС за апошнія 20 гадоў. На другім месцы - Сацыял -дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПН) з 25,7% галасоў. Акрамя таго, у бундэстаг прайшлі Левая партыя (8,6 %) і партыя "Саюз -90" / "зялёныя" ( 8,4%), якія пераадолелі 5-працэнтны бар'ер, паведамляе Deutsche Welle.

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя жадае блоку ХДС/ХСС поспехаў пры фармаванні новага ўраду дзеля далейшай працы на карысць Нямеччыны і ўсёй Еўропы.

Навіны па тэме