Салідарнасць і падтрымка

09 кастрычніка 2009 19:29  |  БХД

Учора мінская міліцыя спрабавала трапіць у будынак царквы “Новае жыццё”.  Вернікі упэўненыя: гэта правакацыя, з мэтай трымаць іх у псіхалагічнай напрузе.  Пазіцыя Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі  у гэтым пытанні цвердая: салідарнасць і падтрымка.

“Наша пазіцыю мы заяўлялі раней і паўторым яшчэ раз: мы поўнасцю салідарныя з царквой “Новае жыццё”і падтрымліваем яе пазіцыю. У выпадку, калі дзяржава будзе прымяняць нейкія гвалтоўныя метады ці будуць працягвацца такія правакацыі і далей, мы будзем салідарныя не толькі на словах , але і ў дзеянні. Таму мы паўтараем яшчэ раз: калі будзе прымененая гвалтоўная сіла, на абарону царквы будуць мабілізаваныя сябры  БХД ” , – адзначыў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Аляксей Шэін.

Болей навін