Пад ціскам грамадскасці ў Пружанах пачалася антыалкагольная кампанія

01.10.2013, 13:28  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Пасля збору подпісаў і сходу грамадскасці супраць алкагольнай крамы "SклаД" каля гарадской школы пружанскія ўлады былі вымушаныя пачаць антыалкагольную кампанію па ўсім горадзе.

 

У школе № 4 прайшла сустрэча старшыні райвыканкама Міхаіла Сяркова з настаўнікамі, на якой ён абвясціў пра меры па змаганні з п'янствам і скарачэнні гандлю алкаголем: паводле яго, з 25-і сённяшніх афіцыйных кропак продажу спіртнога ў горадзе мусяць застацца только 5.

 

Першымі крокамі кампаніі стала ліквідацыя алкагольнага аддзелу ў прадуктовай краме каля школы і зняццё рэкламнай шыльды "Белалко" з суседняй крамы.

 

Нагадаем, у жніўні-верасні гэтага году 75 жыхароў Пружанаў падалі заяву з пратэстам супраць крамы "Белалко", адчыненай праз дарогу ад школы; у кампаніі прынялі ўдзел вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій у Пружанах, актывісты БХД.

 

Ціква, што ў 1846-1848 гадах менавіта Пружаны сталіся цэнтрам знакамітага антыалкагольнага руху, які потым за 15 гадоў ахапіў больш за 30 губерняў тагачаснай Расейскай імперыі.

Навіны па тэме