Жыхары Бярозаўскага раёну дамагліся перамогі ў барацьбе з беззаконнем у справе АЧС

16 кастрычніка 2013 18:12  |  Галоўныя навіны

У Бярозаўскім
райвыканкаме 16 кастрычніка адбылося паседжанне адміністратыўнай камісіі ў
справе жыхары вёскі Кабакі Аляксандра Аліхвера, які адмовіўся знішчаць сваіх
свінняў насуперак патрабаванням уладаў.

 

Заручыўшыся
моцнай падтрымкай мясцовых жыхароў і законамі, фермер здолеў дасягнуць пэўнай перамогі – камісія пастанавіла даслаць матэрыялы справы на дапрацоўку, ані аштрафаваць селяніна, ані якімсьці чынам яго пакараць, паведаміў прэсавай службе БХД удзельнік працэсу Валер
Білібуха.

 

Гэтая справа
цягнецца яшчэ са жніўня, калі Бярозаўскі райвыканкам пастанавіў вынішчыць усіх
свінняў у радыюсе пяці кіламетраў ад мясцовага свінакомплексу камбікормавага
заводу. Аднак гэтая пастанова не была нідзе апублікаваная, усё рабілася таемна.
Больш за тое, у Бярозаўскім раёне эпідэмія АЧС абвешчаная не была, ані ў якія
зоны ён не трапляў, дадае мясцовы грамадскі актывіст Анатоль Сахаруша.

 

Кіруючыся гэтым
фермер Аляксандр Аліхвер адмовіўся знішчаць прыналежачых яму свінняў, якіх
налічвалася больш за сотню. У сувязі з гэтым супраць яго і была распачатая
справа. Аднак пакуль перамога на баку сялянаў. Змаганне працягваецца.

 

Адзначым, што
некаторыя з сялянаў, якія, паслухаўшыся патрабаванняў уладаў, забілі сваіх
свінняў, зараз пішуць даносы на тых, хто гэтага не зрабіў.

Болей навін