ТЭРМІНОВА! Паўла Севярынца пасадзілі на цягнік да Менска

19 кастрычніка 2013 05:00  |  Галоўныя навіны

Як толькі што
стала вядома сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца, у
якога 19 кастрычніка скончыўся тэрмін трохгадовага зняволення за Плошчу,
пасадзілі на цягнік да Менску. А 8:42 ён мае прыбыць на Чыгуначны вакзал
беларускай сталіцы, верагодна, на цягніку на Берасце-Масква.

 

Зараз тэлефонная
сувязь з Паўлам адсутнічае: у яго мабільным тэлефоне скончылася батарэя.

 

Нагадаем,
прадстаўнікі БХД, сябры і паплечнікі Паўла Севярынца збіраліся сустракаць яго а 10-й гадзіне ў
суботу ля будынку кантрольна-прапускного пункту былога вайсковага гарадка каля
“Майстэрні металавырабаў” спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін
Пружанскага раёну. Але ўлады вырашылі не дапусціць гэтага.

Болей навін