БХД віншуе мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з гадавінай біскупскай сакры

21 кастрычніка 2013 10:56  |  Грамадства

Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе мітрапаліта Менска-Магілёўскага,
арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з чарговай гадавінай біскупскай сакры.

 

“Ваша
Эксцэленцыя! Шчыра віншуем Вас з чарговай гадавінай біскупскай сакры. Гады
Вашага служэння ў Беларусі і Расеі сталіся гадамі сапраўднага росквіту
Каталіцтва Касцёлу ў гэтых краінах. Дзякуючы Вашым намаганням і Божай ласцы, па
ўсёй Беларусі аднаўляюцца разбураныя святыні, будуюцца новыя, працуюць
шматлікія навучальныя ўстановы, у тым ліку разглядаецца магчымасць адкрыцця ў
Менску семінарыі, выдаюцца шматлікія рэлігійныя СМІ і гэтак далей. Будслаўскі фэст,
працэсіі Божа Цела і Крыві, за гады Вашага служэння ў Беларусі, сталіся яскравым
сведчаннем жывой веры беларускіх каталікоў у краіне, якая даволі моцна
пацярпела ад атэістычных рэпрэсій.

 

Вашая паслядоўная
і мужная пазіцыя па абароне чалавечага жыцця ад моманту пачацця і да самай
смерці шырокая вядомая за межамі Беларусі і з’яўляецца прыкладам для многіх
хрысціянаў унутры краіне. А шчыльная
супраца паміж Каталіцкім Касцёлам і іншымі хрысціянскімі канфесіямі у Беларусі,
якая за гады Вашага служэння дасягнула новых вышыняў, служыць еднасці беларускага народу і абароне хрысціянскіх
каштоўнасцяў у краіне, якія штодня сутыкаюцца з новымі выклікамі.

 

Ад імя Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі шчыра жадаем Вашай Эксцэленцыі доўгіх гадоў жыцця, моцы
і вытрымкі для плённай працы на карысць Каталіцкага Касцёлу і хрысціянства ў
Беларусі, а таксама просім у Пана Бога ўсіх патрэбных ласк для Вас”.

Болей навін