З’езд МХД зацвердзіў эмблему аргкамітэту (фота)

21 кастрычніка 2013 13:38  |  БХД

З’езд аргкамітэту па стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты”, які прайшоў 20 кастрычніка ў Менску, сярод іншага зацвердзіў і
эмблему МХД.

 

За аснову эмблемы была узята сімволіка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі,
а таксама лагатыпы іншых хрыцсціянска-дэмакратычных партый Еўропы, у тым ліку
Еўрапейскай Народнай Партыі, Хрысціянскай Народнай Партыі Нарвегіі,
Хрысціянска-Дэмакратычнай Партыі Малдовы і гэтак далей.

 

Эмблема МХД
выкананая ў выглядзе сэрца, утворанага нацыянальнай бел-чырвона-белай стужкай.
У цэнтры сэрца змешчаная абрэвіятура “МХД”, па-над якой знаходзіцца
стылізаваная выява васілька, што прысутнічае і на сімволіцы БХД.

 

З'езд МХД зацвердзіў эмблему аргкамітэту (фота)

Болей навін