Заява БХД: рэферэндумы без зменаў выбарчай практыкі незаконныя

20.11.2013, 15:30  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выступіла з заявай адносна магчымага правядзення ўладамі рэферэндуму дзеля рэфармавання, як заяўляецца, судовай сістэмы:
 
"Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя катэгарычна выступае супраць правядзення рэферэндумаў у Беларусі без зменаў выбарчай і заканадаўчай сістэмы і практыкі правядзення выбараў.
 
Сённяшнія выбары – гэта маштабныя фальсіфікацыі вынікаў волевыяўлення грамадзян Беларусі. І ніякія вынікі галасавання пры гэтай сістэме не могуць быць законнымі.
 
Надзвычай небяспечным ёсць правядзенне чарговага рэферэндума, бо пытанні аб рэфармаванні судовай сістэмы могуць падставай і прыкрыццём антынародных дзеянняў рэжыму, у тым ліку яны могуць пагражаць стратай незалежнасці Беларусі".

Навіны па тэме

Фото юзера сяржук
сяржук 20.11.2013
кокой референдум? О чем вы вообще говорите? как дело стоящее сделать так нет, а как языком почесать - так да!