Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты далучыліся да падпісання Еўрапейскай Дэкларацыі

22 лістапада 2013 12:32  |  Галоўныя навіны

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты далучыліся да Еўрапейскай
Дэкларацыі, якая была падпісаная 15 лістапада вядучымі дэмакратычнымі
палітычнымі партыямі Беларусі, якія выступаюць за еўрапейскую інтэграцыю краіны.
 
Нагадаем, што Еўрапейская Дэкларацыя заклікаеЕўрапейскі Звяз да аднабаковых дзеянняў, накіраваных на большую адкрытасць
беларускага грамадства (спрашчэнне візавых працэдур, пашырэнне магчымасцяў для
атрымання еўрапейскай адукацыі беларускай моладдзю і гэтак далей). Разам з тым
Еўрапейскай Дэкларацыя падкрэслівае, што поўнамаштабны дыялог паміж ЕЗ і Беларуссю
магчымы толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі ў Беларусі усіх палітвязняў і
правядзення свабодных выбараў.
 
Марына Хоміч, старшыня аргкамітэту МХД:
 
“Еўрапейская будучыня асабліва важная для
беларускай моладзі. Беларусь мусіць застацца часткай Еўропы, неабходна, каб
беларусы маглі атрымліваць еўрапейскую адукацыю, каб пашыраліся кантакты паміж
беларускай і еўрапейскай моладдзю.  Беларусь павінна быць дэмакратычнай краінай у
супольнай дэмакратычнай усходнееўрапейскай прасторы. Мы вырашылі падпісаць гэту
дэкларацыю, калі стала вядома, што пад ціскам Расеі было сарванае падпісанне
пагадненне аб Асацыяцыі паміж Українай і ЕЗ. Гэты час вельмі важны для нас, бо
вырашаецца, якім шляхам  пойдзе наша
краіна, якая будучыня чакае беларускую моладзь. МХД прыкладзе ўсе намаганні,
каб еўрапейскай будучыня стала для Беларуссю рэальнасцю”.

Болей навін