Хрысціянскія Дэмакраты выказалі спачуванні народу Латвіі (фота)

25.11.2013, 12:59  |  Свет, Грамадства

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты 25 лістапада ўсклалі кветкі да амбасады Латвіі ў Менску ў сувязі з гібеллю ў Рызе прынамсі 54-х чалавек у выніку разбурэння гіпермаркету Maxima.

 

"Мы таксама пакінулі запіс у кнізе спачуванняў, у якім выказалі шчырыя спачуванні народу Латвіі і прэзідэнту гэтай краіны ў сувязі з жудаснай трагедыяй. Апроч таго, мы адзначылі, што беларускія хрысціянскія дэмакраты моляцца за ахвяраў здарэння, іх сваякоў і блізкіх", - адзначыла лідарка МХД Марына Хоміч.

 

Нагадаем, запіс у кнізе спачуванняў у амбасадзе Латвіі ў Менску можна пакінуць 25 лістапада да 16:00 і 26 лістапада с 10:00 да 13:00 па адрасе вуліца Дарашэвіча 6А.

 

Хрысціянскія Дэмакраты выказалі спачуванні народу Латвіі (фота)
Хрысціянскія Дэмакраты выказалі спачуванні народу Латвіі (фота)
Хрысціянскія Дэмакраты выказалі спачуванні народу Латвіі (фота)Хрысціянскія Дэмакраты выказалі спачуванні народу Латвіі (фота)
Хрысціянскія Дэмакраты выказалі спачуванні народу Латвіі (фота)
Хрысціянскія Дэмакраты выказалі спачуванні народу Латвіі (фота)

Навіны па тэме