Заява БХД: Мытны звяз нясе збядненне беларусам і страту незалежнасці Беларусі

02.12.2013, 15:16  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Грамадства, Эканоміка

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя звяртае ўвагу, што знаходжанне Беларусі ў Мытным звязе пагаршае ўмовы жыцця простых беларусаў, вядзе эканоміку краіны да стагнацыі і заняпаду.

 

Увядзенне нормаў Мытнага звязу наносіць шкоду эканамічнаму дабрабыту грамадзян Беларусі, ставіць пад пагрозу цэлы клас дробных прадпрымальнікаў. З прычыны Мытнага звязу, беларусы, якія ўжо дзеля бздуры рэжыму Лукашэнкі-Пуціна вымушаныя рызыкаваць сваім жыццём, ездзячы на старых аўтамабілях, таксама сутыкнуцца з падаражэннем тавараў лёгкай прамысловасці.

 

У Мытным звязе ўлада Беларусі багацее, народ бяднее, а краіна ўсё больш страчвае палітычную і эканамічную незалежнасць.

 

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты выказваюць салідарнасць і падтрымку дробным прадпрымальнікам і патрабуюць ад уладаў спыніць ціск на іх. Апроч таго, БХД патрабуе ад уладаў адмовіцца ад сяброўства Беларусі ў Мытным звязе як ад шкоднага і пагражаючага нацыянальным інтарэсам дзяржавы ўтварэння.

Навіны па тэме