Улады Украіны з часоў прыходу да ўлады Януковіч паслядоўна праводзяць антыдэмакратычную палітыку

04.12.2013, 17:12  |  Навіны » Свет

Яшчэ 11 лістапада ў аэрапорце Львова супрацоўнікі ўкраінскай мытні без тлумачэння прычыны адмовілі ва ўездзе ва Украіну экс-віцэ-мэру нямецкага горада Трыр, ідэолагу хрысціянскай дэмакратыі Норбэрту Нойгаузу.

 

Норбэрт прыехаў ва Украіну для ўдзелу ў навучальным семінары ў Зарваніцэ. Але на мытнай мяжы львоўскага аэрапорта яму паведамілі, што ўезд ва Украіну забаронены.

 

З 2012 года Нойгауз праводзіў семінары для ўкраінскай моладзі на тэму каштоўнасцяў хрысціянскай дэмакратыі.

 

Нойгауз - адзін з самых вядомых сучасных ідэолагаў хрысціянскай дэмакратыі ў Еўропе, а яго кніга "Каштоўнасці хрысціянскай дэмакратыі" была перакладзена на многія мовы.

Навіны па тэме